Craoltoir (shupa) wrote,
Craoltoir
shupa

Tatjana Gromača. Nešto nije u redu? (1)

Тацяна Громача

Унутры

“душа - гэта кока-кола, у якой плавае цела”, Д.Албахары

У мяне няма праблемаў.
Думаю, усё больш-менш у парадку
здароўе, праца, і ўсё такое.
Нават і каханьне, калі верыць
намёкам у гараскопу.
Але, пройдзе няшмат часу,
і ўнутры, у грудзях я пачну адчуваць
той гідкі цяжар
які цісьне зьверху,
нібы нехта ў сьне паклаў на мяне
цяжкі камень, якім прыціскаюць капусту.

І я адчуваю ясна, мая душа як качан капусты,
а той камень сьціскае яе,
каб яна зьнепрытомнела
і ашалела
ад сваёй кіслаты.

Не абыдзецца тут без праклятай імглы і дажджу
і шэрых будынін
у якія ўваходзяць людзі зь нячулымі позіркамі
і ўпэўненым рухам хірурга
і ўтаймавальніка львоў
дастаюць з модных торбачак, папак, заплечнікаў
вялікія скураныя бізуны.

Трэба доўга зьбіваць пліткі ў купальні,
паліцы са шклом, штучнаю парцалянай і крышталём,
люстры, канапы, мыйку, талеркі на сьценах і габэлены.
Трэба забіць усіх тых гнідаў
і расчыніць краты жывёле
якая мусіць
выйсьці.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments