Craoltoir (shupa) wrote,
Craoltoir
shupa

Архівы БНР, том 1, кнігі 1 і 2

Паважанае спадарства

Паведамляю Вам, што яшчэ ёсьць магчымасьць набыць першы том (у дзьвюх кнігах, разам 1720 старонак, вага камплекту - 2,6 кг) «АРХІВАЎ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ». Кніга была выдадзеная ў 1998 годзе, у кнігарнях не прадаецца, на складзе застаецца яшчэ каля 150 камплектаў, якія чакаюць пакупнікоў.


Усіх ахвочых прашу напісаць мне прыватна або пакінуць камэнт пад гэтым постам (камэнты скрыняцца).



Архівы Беларускай Народнай рэспублікі

«Архівы БНР» – публікацыя архіўных дакумэнтаў, якія захоўваюцца ў фондзе №582 Дзяржаўнага архіву Літвы. У гэтых дакумэнтах – гісторыя спробаў стварэньня незалежнай беларускай дзяржаўнасьці пасьля Першай сусьветнай вайны ў шырокім кантэксьце. Падзеі гэтай гісторыі адбываюцца ў Беларусі, Украіне, Літве, Расеі, Польшчы, Нямеччыне, Чэхіі.

Гэты архіўны збор для беларускіх дасьледнікаў ня быў сакрэтам, яшчэ ў савецкія часы зь ім працавалі афіцыйныя гісторыкі, спасылкі на дакумэнты з гэтага фонду часта сустракаюцца ў антыБНРаўскіх публікацыях. Аднак з узьнікненьнем паміж Беларусью і Літвой дзяржаўнай мяжы праца ў літоўскіх архівах для беларускіх дасьледнікаў моцна ўскладнілася.

«Архівы БНР» фактычна дазваляюць мець усе 135 папак-справаў фонду №582 пад рукой – там на 1720 старонках падрабязна апісаныя ў храналягічным парадку ўсе дакумэнты і матэрыялы. Бальшыня зь іх публікуецца цалкам, непублікаваныя падрабязна апісваюцца, і ў разе патрэбы іх можна лёгка знайсьці. Асаблівую каштоўнасьць мае эпісталярый – у кнізе публікуецца каля 1500 лістоў беларускіх палітычных, грамадзкіх і культурных дзеячоў 1917-1925 гадоў. У дадатках – унікальная бібліяграфія тагачаснай пэрыёдыкі, ілюстрацыйныя матэрыялы. Багатыя паказальнікі – іменны, геаграфічны і прадметны – дазваляюць знайсьці ў кнізе практычна ўсё, што можа зацікавіць дасьледніка або неабыякавага чытача, што дазваляе чытаць кнігу зь любога канца, сачыць за лёсам паасобных герояў і мясьцінаў нібы ў нейкім авантурным рамане.
Tags: БНР
Subscribe

  • 2013

    Трапіўшы летась (нарэшце) у Ізраіль, я зразумеў, што не арыентуюся ў абстаноўцы і не валодаю тамтэйшай мовай так, як хацелася б, таму ў маіх…

  • Этгар Керэт

    Раптам стук у дзьверы «Раскажы мне апавяданьне», — загадвае барадаты мужчына, які сядзіць побач са мною на канапе ў гасьцёўні. Сытуацыя, прызнаюся,…

  • 2012: кнігі і ўсё такое

    Сёлета начытаўся кніжак трошкі болей, чым летась - 41 (было 40). Істотная навіна - купіў кіндл і некаторыя кнігі чыталіся на ім - мне спадабалася,…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments