Папярэдні запіс Дадаць да запамінаў Паведаміць сябру Наступны запіс
(бяз тэмы)
[info]shupa
Да дыскусіі на by_mova...

Галоўная праблема ў тым, што якраз цяпер беларуская мова перажывае чарговую “міжнармалізацыйную” фазу, якая пачалася гадоў 15-20 таму.

Афіцыйны правапіс меў і надалей мае свае сыстэмныя хібы і супярэчнасьці (як і любы іншы ў любы момант - але ў нас яшчэ і таму, што сфэра ўжываньня мовы ад 30-х гадоў была значна звужаная і таму вострай патрэбы ў ліквідацыі гэтых хібаў у беларускім грамадзтве не адчувалася).

Ад канца 80-х усё яшчэ больш ускладнілася “ўварваньнем” яшчэ менш упарадкаванай тарашкевіцы (-цаў). Чаму, як і нашто (рэвалюцыйны максымалізм, прага альтэрнатывы ігд.)- сёньня ня мае значэньня. Ёсьць як ёсьць.

Абсалютная бальшыня спрэчак на гэты конт непазьбежна спаўзае да эмоцыяў, пры гэтым рацыянальнай аргумэнтацыі малавата па абодва бакі барыкадаў.

Гэтак і будзе аж пакуль ня зьявяцца спрыяльныя экстралінгвістычныя фактары, галоўны зь якіх - рэальнае павышэньне статусу беларускай мовы, пашырэньне сфэры ўжываньня, калі навядзеньне парадку, нармалізацыя стануць жыцьцёвай неабходнасьцю. Можа, тады абодва “варожыя” бакі зразумеюць, што істотнай розьніцы паміж наркамаўкай і тарашкевіцай няма, і пагодзяцца на нейкім сынтэтычным узаемапрымальным аб'яднаўчым варыянце.

Калі гэта здарыцца - сказаць цяжка. Ва ўсялякім разе ад мовазнаўцаў тут ня надта што й залежыць.

Адзіная разумная палітыка для ўсіх нас на гэтым этапе - быць максымальна талерантнымі да “другога боку”. І працаваць над культурай мовы - незалежна ад ніякіх тарашкамавак.

(Пракамэнтаваць)
цябе ўжо вылучылі на прэмію міра?:)

ага. хутчэй адграбу з абодвух бакоў :)

такая вось казачка

[info]franz_josef

2006-08-02 13:47 (UTC)

Сталіну калісьці дэлегаты чарговага партыйнага з'езду прынеслі падарунак - вялікую сякеру. На адным яе баку было напісана "Бей по правому уклону", на іншым - "Бей по левому уклону", а ў сярэдзіне, побач ляза, - "Бей по примиренцам".

Re: такая вось казачка

[info]shupa

2006-08-02 13:59 (UTC)

...а яшчэ я беспартыйна-зялёны анархіст і зьбіраюся да пэнца на майдан зьезьдзіць :)

Магу толькі пазайздросціць ;-)

Tarashkevich-geta moz!

[info]soeldner

2006-08-02 15:30 (UTC)

Prablema ne isnue!

Belarusisch ist die schönste Sprache der Welt!

nach von Tarashkevich oder nicht...spielt keine Rolle!

Es lebe Belarus!

Re: Tarashkevich-geta moz!

[info]booxter

2006-08-03 08:48 (UTC)

Тарашкевіч - моц (у 20 з гакам год - і такая файная граматыка!). А неакласічныя варыянты - гэта зуууусііііім іншая гісторыя.

Можа запозна ужо - каб такая цвярозасьць была у пачатку 90-х...

Тут цикавы можа для лингвиста працэс ирландскага кшталту: знiкненне, або амаль знiкненне, у хутким часе масы рэальных носьбитау мовы. Напэйна мы прыйдзем да працэнтау 1-5 жывой беларускай вясковай мовы недзе гадоу праз 10-15. Тут ужо ничто не супыниць. И иншы "працэс" - канцэнтрацыя белорускай мовы амаль выключна у сфэры, дзе ёсць дзярж. пдатрымка, и у асяроддзях нешматликака кола "свядомага кола". Гэтыя кульутрныя групы маюць свае правы на мову и ейнае развиццё. Тольки там яна напэйна будзе жывая доуга. Можа - гэатае ихняе прафэсыйнае арго.

Ци трэба, ци магчыма яго разглядаць як жывую мову и кадыфикаваць "филалагична"?

У прынцыпе, гэта - ты я ж твае пункты, але с иншага боку. Я сумняваюся, што абодвы баки - и дзяржаунападтрыманая сыстэма (твая "наркамаука" и ейная спадчына) и свядомае кола маюць правы на змяненне таго стандарту беларускай мовы, яки усталявайся у БССР на базе наркамауки. Хучэй за усё на нашых вачох мова перапыняе свае жывое развиццё и пераутвараецца у сакральную.

Тады сама дыскусыя выглядае, нажаль, штучна. Неабходнасци у талеранцыи и дыялогу - можа насамсправе и няма...

Юра, я з табой спрачацца ня буду, бо ўсё адно не дамовімся - у нас з табой нейкі надта адрозны лягічны і сэмантычны інструмэнтарый :)

А вось да апошняй тваёй развагі дачаплюся: дык, па твойму, хай абодва бакі далей мочаць адзін аднаго да пераможнага ўзаемазьнішчэньня? Каб хутчэй настала гэтак мілая цікаўным вонкавым назіральнікам Gleichschaltung... (Ладна, гэта я іранічна-аптымістычна :)

Па выникох правяраецца лягична-семантычны "апарат". Як дважды два рауно чатыры. Жывая масавая размоуная мова, нажаль, зникае. На ейным мейсцы застаецца мэмарыял беларускай савецкай литаратуры на "постнаркамауцы" и арго "свядомага кола".

Ня мае значэння: будуць "абодвы баки" адно аднога "мачыць" ци ня будуць.

Ціха-ціха-ціха!

[info]ssiao

2006-08-03 09:34 (UTC)

Ціхо-ціхо-ціхо, хлопцы! Хачу ўставіць свае пяць капеек... Ну, не філолаг. Але па мне, дык напісаньне нават ня так надзённа, хаця прыняцьце Тарашкевіцы пацягнула б за сабой цэлы пласт-хвост, афігенна важны для нас: ну, разумееце, вывучэньне ў школах жыцьця і дзейнасьці бясспрэчнага клясыка Б.Тарашкевіча, ягоная палітычная барацьба, віленская складовая Беларусі, усе гэтыя віленскія тусоўкі, шмат яшчэ... Анаконт мёртвай-нямёртвай, сакральнай-абыдзеннай мовы, дык яшчэ скажу адно: важна было б разьвіваць ейную "ідыёматычнасьць", ці як там (філёлягі, папраўця!), маецца на ўвазе нешта такое: вось як бы нават добры, нават самы выкшталцоны дыктар БТ, зь ягонымі ўсімі школамі і трэніроўкамі правільнага вымаўленьня і астатняе, пабудаваў бы фразу: "Девушкі, не хотіте лі попіть чайку?" -- па-беларуску? Ну, можна сабе ўявіць... А адзін мой знаёмы ўварваўся ў пакой да "дзевушак", і паўжартам закрычаў, варочаючы вачамі: "Дзяўкі, гарбаткі пап'ямо?" Ото ж...

І яшчэ, як жа скінеш са шчыта інтэрферэнцыю беларускай і рускай моваў? Вось жа, факт аб'ектыўны-штодзённы...

Ладна, усё ОК. Нешта мне здаецца, вы тут завялі пра Тамаша, а я пра Іерэмію. :)

Мда, Гуралюк. Магістр усіх навук.
Крышку не вьяжджает. От [паказвае] на столькі во ўсяго толькі.

А скуль ведаеш гэтага Г-ка?

Жыў зь ім у адным горадзе пару гадоў. Нармальны чалавек, калі толькі ў дачыненьні да яго прытрымвацца жалезнага правіла: не закранаць у размове забароненыя тэмы - гісторыю, паліталёгію, Беларусь і яшчэ сёе-тое. Па-за гэтым дэманічным колам у яго ўсё ў норме.

(Ананімна)

2006-08-04 17:04 (UTC)

Чытаў у Гуралюка ў дзёньніку пра тое,што за гнюсныя сукі алчныя анцінародныя заняліся у адным горадзе бел. одродженьем.

во-во, гэта пра нас :)
толькі тэма забароненая...

offtop: лит-укр

(Ананімна)

2006-08-21 07:45 (UTC)

спасибо, что откликнулись! (по поводу оценки перевода детской книжки)

а у Вас род занятий как-то связан с литературой: переводы, редактирование?

оценка -- это довольно формальная процедура, то есть к ней прилагается резюме, потому и спрашиваю...

(Пракамэнтаваць)

Home